У опернага спевака Дзмітрыя Хварастоўскага дыягнаставалі пухліну мозгу

У опернага спевака Дзмітрыя Хварастоўскага дыягнаставалі пухліну мозгу. Гэта стала прычынай таго, што артыст адмяніў усе запланаваныя на лета выступы, перадае РБК.

Хварастоўскі плануе пачаць лячэнне ўжо на гэтым тыдні. Спявак настроены аптымістычна.

На мінулым тыдні артыст мусіў выступаць у Венскай оперы. Аднак у тэатры паведамілі, што Хварастоўскі не выйшаў на сцэну праз "раптоўную хваробу".

Расійскі оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі пастаянна супрацоўнічае з вядучымі сімфанічнымі аркестрамі Нью-Ёрка, Бостана, Чыкага, Сан-Францыска, Ратэрдама. Ён мае званне народнага артыста Расіі, а ў 2012 годзе атрымаў прэмію Opera News Award.

Фота — chikmontecarlo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі