У нядзелю ў Беларусі прагназуецца да 34 градусаў спёкі

У нядзелю тэрмометры ў Беларусі пакажуць 27-34 градусы. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў, перадае БЕЛТА.

Па словах сіноптыка, з чацвярга ў Беларусь пачне паступаць паўднёвае паветра, тэмпература стане павышацца. Найбольшая спёка чакаецца ў выходныя дні: у суботу ўдзень паветра прагрэецца да 25-32 градусаў, а ў нядзелю чакаецца 27-34 градусы. Рабаў дадаў, што пры такой тэмпературы вельмі складана знаходзіцца ў горадзе.

А вось з наступнага панядзелка праз паўночна-заходнія рэгіёны Беларусі будуць праходзіць цыклон і актыўныя атмасферныя франты, кажа Рабаў. Таму на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы і навальніцы. Пры навальніцах сіноптыкі прагназуюць шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. У асобных раёнах магчымы град. У аўторак на большай частцы тэрыторыі таксама прагназуюцца дажджы і навальніцы. Пры гэтым у панядзелак будзе захоўвацца спякота: на большай частцы тэрыторыі будзе +27...+34 градусы.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі