У нядзелю ў Беларусі месцамі прагназуюць моцныя залевы з градам

У бліжэйшыя суткі, 19 ліпеня, у Беларусі будзе пераменная хмарнасць, у асобных раёнах чакаюцца моцныя залевы і град.

Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўднёва-ўсходняй палове краіны прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні ўмеркаваны, падчас навальніцаў месцамі шквалісты да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 12 да 19 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад +20 па поўначы і да +29 па поўдні краіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі