У нядзелю ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

У нядзелю ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

24 красавіка ў нашай краіне ўначы месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Удзень у некаторых раёнах краіны магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў ўмераны, днём месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 1 да 7 градусаў са знакам "плюс". На паўночным усходзе пры праясненнях чакаецца да 0...-2 градусаў. Удзень сіноптыкі прагназуюць 8-14 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +15...+18 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі