У нядзелю ў Беларусі чакаецца да 30 градусаў цяпла

У нядзелю, 21 жніўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Мінімальная тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 11-17 градусаў цяпла (месцамі — плюс 8-10, у Мінску — 13-15), у дзённыя гадзіны — 23-29 градусаў са знакам плюс (у сталіцы — 25-27 градусаў). У асобных раёнах Брэсцкай вобласці на заўтра прагназуецца да плюс 30, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Па-ранейшаму будзе вельмі цёпла: уначы +11-18 градусаў, удзень — плюс 24-29 (на Гомельшчыне — +30-32 градусаў).