У нядзелю ў Беларусі будзе галалёдзіца і да мінус 6 градусаў

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У Беларусі 27 снежня чакаецца галалёдзіца і снег, паведамляе Белгідрамет.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. На ноч і раніцу сіноптыкі прагназуюць кароткачасовы снег, а на дзённы час — адсутнасць ападкаў. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, днём па захадзе месцамі парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць ад -6 да 0 градусаў, днём будзе -2... + 2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі