Вы тут

У нядзелю ў Беларусі будзе да 28 градусаў марозу!

Кадр з фільма "Ззянне" (соры, за спойлер)

У нядзелю, 7 лютага, ноччу і раніцай тэмпература паветра ў Беларусі месцамі складзе 28 градусаў марозу! Пра гэта папярэджвае Белгідрамет.

Прагназуецца пераменная воблачнасць без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

У начныя гадзіны чакаецца ад -18 да -24 градусаў (месцамі — да -28), на поўдні краіны — ад -15 да -17. У дзённыя гадзіны — 9-15 градусаў марозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.