У суботу ў Беларусі прагназуюцца залевы і град

Уначы па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя залевы. Днём у асобных раёнах чакаецца град. Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду. Месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду, адзначае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе +12...+18 градусаў, удзень будзе ад 24 градусаў па паўночным захадзе да 31 градуса па ўсходзе краіны.

Такі характар ​​надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.

Фота — photoclub.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі