У нядзелю прагназуюць дождж, мокры снег і мароз уначы
У бліжэйшыя суткі, 22 лістапада, у Беларусі будзе хмарна. Уначы месцамі, удзень па большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман, а месцамі — слабы галалёд.
Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні ўмеркаваны, удзень у асобных раёнах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень — ад нуля да плюс 6 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота: minsknews.by