У нядзелю па ўсёй краіне пройдуць дажджы з навальніцамі

У нядзелю па ўсёй краіне пройдуць дажджы з навальніцамі

У бліжэйшыя суткі, 14 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы пераважна па заходняй палове, раніцай і ўдзень — на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.

Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер прагназуецца слабы да ўмеркаванага, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 18-24 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі