У нядзелю на поўдні Беларусі магчымыя дажджы

У нядзелю на поўдні Беларусі магчымыя дажджы

У бліжэйшыя суткі, 13 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на поўдні краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмеркаваны. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе да 12 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 15-20 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі