У нядзелю будзе да +25, у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы

У нядзелю будзе да +25, у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 9 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пераважна па заходняй палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць навальніцы.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, умеркаваны, удзень пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра уначы складзе 5-11 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе — 12-15. Удзень будзе ад 16 да 21 градуса цяпла, на поўдні — 22-25 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі