У нядзелю будуць начныя замаразкі і да +26 удзень

У нядзелю будуць начныя замаразкі і да +26 удзень

У бліжэйшыя суткі, 4 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў. Вецер будзе няўстойлівым слабым, удзень паўднёвым — 5-10 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў цяпла, на ўсходзе ў асобных раёнах прагназуюцца замаразкі на глебе да -2. Удзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе чакаецца 24-26 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі