Вы тут

У Новай Зеландыі тэрарыст расстрэльваў людзей і вёў трансляцыю ў інтэрнэце

Reuters

Падчас нападу на дзве мячэці ў Новай Зеландыі загінулі 49 чалавек, дзясяткі параненыя. Іх расстралялі з аўтаматычнай зброі. Здарэнне адбылося ў горадзе Крайстчэрч. Затрыманыя чацвёра падазраваных — трое мужчын і адна жанчына. Аднак паліцэйская аперацыя працягваецца, на волі могуць знаходзіцца іншыя зламыснікі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Напад быў добра падрыхтаваны, паколькі ў рукі паліцыі патрапіла шмат зброі, боепрыпасаў і самаробныя выбуховыя прыстасаванні. Таксама вядома, што адзін з нападнікаў — 28-гадовы Брэнтан Тарант з Аўстраліі. Напярэдадні ён напісаў нейкі маніфест, напоўнены ультраправымі, антыімігранцкімі поглядамі. Ён вёў трансляцыю забойстваў у інтэрнэце (знізу — скрыны з трансляцыі).

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн заявіла, што гэта быў адзін з самых чорных дзён у гісторыі яе краіны.