У навагоднюю ноч у Беларусі ад піратэхнікі пацярпелі 8 чалавек
![У навагоднюю ноч у Беларусі ад піратэхнікі пацярпелі 8 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/petarda_0.jpg.crop_display.jpg.webp?itok=zC1F1e-r)
У навагоднюю ноч у Беларусі ў медустановы звярнуліся 8 чалавек, якія пацярпелі ад піратэхнікі. У іх траўмы рук і вачэй, паведамляе прэс-служба МУС. Год таму пацярпелых было 12.
Сярод пацярпелых — 35-гадовы жыхар Пінска. "Хуткая" прывезла яго ў бальніцу з тэрмічнымі апёкамі вачэй, твару (3% цела), з ранамі вуснаў. Аднак ад шпіталізацыі мужчына адмовіўся, інфармуе прэс-служба МНС.
Адзначаецца, што начныя здарэнні адбыліся па-за месцамі, у якіх праводзіліся святочныя масавыя мерапрыемствы. МУС інфармуе, што сур'ёзных і грубых парушэнняў грамадскага парадку ўначы ў нашай краіне не было.
![У навагоднюю ноч у Беларусі ад піратэхнікі пацярпелі 8 чалавек](/sites/default/files/paragraphs/image/01097026324.jpg)
Фота: БЕЛТА