У NATO не спадабаліся словы Жырыноўскага пра беларускую Віленшчыну

"Зразумела, было б прасцей адкінуць такія заявы як абсурдныя. Але ўсё ж мы хочам ўспрымаць іх як сур'ёзныя і цалкам непрымальныя. Мне б вельмі хацелася, каб афіцыйныя расійскія структуры дыстанцаваліся ад такіх абсурдных заяваў", — сказаў Расмусэн.



У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкевічус адмовіўся каментаваць "бессэнсоўныя выказванні", паведамляе Delfi.



Як інфармавала Еўрарадыё, расійскі палітык абрынуўся з жорсткай крытыкай на балтыйскія дзяржавы ды паабяцаў іх "абавязковую акупацыю". Бо "там стаяць ракеты ў 5 хвілінах падлёту да Масквы", адзначыў Жырыноўскі.



Акрамя таго Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў аддаць Вільню кіраўніку Беларусі: "Віленскі край аддаць Лукашэнку. Гэта — Беларусь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі