Памёр Уладзімір Жырыноўскі, цяпер дакладна

Памёр Уладзімір Жырыноўскі, цяпер дакладна

Памёр расійскі палітык, лідар Ліберальна-дэімакратычнай партыі РФ Уладзімір Жырыноўскі. Пра гэта ў сераду паведаміў спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін. З пачатку лютага Жырыноўскі знаходзіўся ў цяжкім стане — у яго былі пашкоджаны лёгкія на фоне каранавіруса, ён быў падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. У канцы сакавіка палітыка нават заўчасна пахавалі — у СМІ з'явіліся некралогі. Цяпер жа вестка пра смерць дакладная.

Уладзімір Жырыноўскі не дажыў некалькі тыдняў да свайго 76-годдзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі