Стала вядома, хто замяніў Жырыноўскага ў ЛДПР

Стала вядома, хто замяніў Уладзіміра Жырыноўскага ў ЛДПР. На пазачарговым з'ездзе новым старшынёй партыі абраны Леанід Слуцкі. Ён быў адзіным вылучаным кандыдатам. Усе дэлегаты яго падтрымалі, піша "Бі-Бі-Сі".

Леаніду Слуцкаму 54 гады. Ён — доктар эканамічных навук. У 1990-я быў дарадцам мэра Масквы Юрыя Лужкова. Дэпутат Дзярждумы РФ некалькіх скліканняў (з 2000 года). З 2016-га — кіраўнік камітэта Дзярждумы па міжнародных справах. Кіраўніком фракцыі ЛДПР афіцыйна стаў у сярэдзіне траўня. Выконваў абавязкі старшыні партыі з пачатку красавіка 2022-га пасля смерці Уладзіміра Жырыноўскага.

Слуцкі трапляў у скандальныя гісторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.