У НАК увайшлі спартоўцы і чыноўнікі

У НАК увайшлі спартоўцы і чыноўнікі

На Алімпійскім сходзе абранае кіраўніцтва Нацыяльнага алімпійскага камітэта.

Як паведамлялася раней, прэзідэнтам НАК чарговы раз абраны Аляксандр Лукашэнка

Першым віцэ-прэзідэнтам НАК стаў заслужаны майстар спорту Андрэй Асташэвіч. Як паведамляе сайт кіраўніка дзяржавы, віцэ-прэзідэнтамі НАК сталі рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Сяргей Рэпкін, а таксама старшыня Беларускай федэрацыі хакея Сямён Шапіра.

У склад новага выканкама НАК таксама ўвайшлі Дзмітрый Баскаў (дырэктар СДЮШАР "Дынама", трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі), Валянцін Баравок (кіраўнік спартклуба Федэрацыі прафсаюзаў), Дзмітрый Піневіч (першы намеснік міністра аховы здароўя), Сяргей Румас (старшыня беларускай федэрацыі футбола), лёгкаатлеты Іван Ціхан і Любоў Чаркашына, Юрый Шаўцоў (галоўны трэнер мужчынскай зборнай па гандболе), Алег Шэпель (старшыня Паралімпійскага камітэта), Антон Юспа (дырэктар Беларускай тэніснай асацыяцыі). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі