У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выставяць Слуцкае Евангелле

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 28 лютага адбудзецца адкрыццё выставы "Асветнік з роду Астрожскіх" і прэзентацыя электроннага выдання "Слуцкае Евангелле — беларускі рукапіс XVI стагоддзя".
Гэтыя мерапрыемствы прымеркаваныя да 400-годдзя са дня смерці князя Канстанціна Астрожскага. На выставе будуць прадэманстраваныя выданні канца XIX - пачатку XX стст., прысвечаныя гісторыі роду Астрожскіх, старыя друкаваныя кнігі XVI-XVIII стст, у тым ліку Астрожская Біблія (1581) — першы поўны пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову.

Таксама ў музеі кнігі да 15 сакавіка будзе выстаўлена Слуцкае Евангелле. Лічылася, што гэта кніга знікла падчас Другой сусветнай вайны, але ў 2003 годзе яе знайшлі. За апошні час Евангелле было даследавана, а сёлета створаны CD з паўнатэкставай электроннай копіяй, транслітарацыяй тэксту і комплексным лінгвістычным аналізам нацыянальнага рукапіснага помніка.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі