Вы тут

У МЗС Польшчы папярэдзілі аб наступствах рэпрэсій палякаў у Беларусі

Сцяг Польшчы і Беларусі / officelife.media

"Мы не пацерпім якіх-небудзь дзеянняў супраць польскіх грамадзян. Кожны, хто будзе рабіць такія дзеянні, павінен быць гатовы да наступстваў, уключаючы забарону на ўезд у Польшчу і іншыя краіны Еўрапейскага Звязу", — паведамляе словы намесніка міністра замежных спраў Паўла Яблоньскага "Польскае радыё".

Як кажа міністр, польскія ўлады прыкладаюць усе намаганні, каб пераследу палякаў у Беларусі абярнуліся для рэжыму Лукашэнкі міжнароднымі наступствамі.

Апошнія некалькі тыдняў беларускія ўлады ўзмацнілі ціск на польскія грамадскія аб'яднанні ў Беларусі. Пад крымінальная справа трапіла кіраўніцтва "Польскай школы" ў Брэсце — за святкаванне польскага "Дня праклятых жаўнераў". Беларусь і Польшча выслалі па некалькі дыпламатаў. У дачыненні да незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс і "іншых асоб" распачатая крымінальная справа за рэабілітацыю нацызму (ч. 3 арт. 130 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.