У М’янме разбіўся ваенны самалёт, на якім ляцелі 122 чалавекі

У М’янме разбіўся ваенны самалёт, на якім ляцелі 122 чалавекі

У М’янме разбіўся ваенна-транспартны самалёт Shaanxi Y-8, на якім ляцелі 122 чалавекі. Пазней фрагменты самалёта знайшлі ў моры, інфармуе ria.ru. Вядома, што ён ляцеў з горада М’ей у Янгон. У момант знікнення з радараў самалёт знаходзіўся над Андаманскім морам. Надвор’е было добрае. Мяркуецца, што прычынай аварыі маглі быць нейкія тэхнічныя праблемы.

Адзначаецца, што на самалёце ляцелі вайскоўцы і іх сем'і, у тым ліку 15 дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі