У музей Беларусі з расійскага музея перадалі вышыванку савецкага маршала
![Падчас перадачы ў Маскве](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/55_1.jpg.webp?itok=Vv4UyW6a)
Падчас перадачы ў Маскве / t.me/warmuseumby/
27 чэрвеня ў Цэнтральным музеі Узброеных Сіл РФ у Маскве адбылася сустрэча дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і галоўнага захавальніка фондаў з нашчадкамі маршалаў Савецкага Саюза Васіля Сакалоўскага, Канстанціна Ракасоўскага і Алега Лосіка. Яны перадалі на пастаяннае захоўванне ў беларускі музей асабістыя рэчы згаданых военачальнікаў, якія дагэтуль захоўваліся ў расійскім музеі.
Сярод перададзеных прадметаў — пісьмовы стол, лямпа, будзільнік, чамадан, альбомы з фотаздымкамі. На фота з цырымоніі перадачы бачная і вышыванка. Каму з маршалаў яна належала, не ўдакладняецца.
Сакалоўскі і Ракасоўскі — ураджэнцы Беларусі, Лосік нарадзіўся на Смаленшчыне.
![У музей Беларусі з расійскага музея перадалі вышыванку савецкага маршала](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/66_33.jpg.webp?itok=TOj_-yCn)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.