У музеі ў Старых Дарогах зніклі бюсты Арсенневай, Геніюш, Каліноўскага
![У музеі Анатоля Белага ў Старых Дарогах / svaboda.org](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/muzej-1611-1.jpg.webp?itok=b_m0SBeB)
У музеі Анатоля Белага ў Старых Дарогах / svaboda.org
У прыватным музеі Анатоля Белага ў Старых Дарогах адбылася атака на экспанаты. Яе ініцыятаркай стала праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава, перадае Радыё "Свабода". Яна кіраўніца дзвюх праўладных ініцыятыў — "Инфоспецназ" і "Антивандал".
У музеі Анатоля Белага (у тым ліку пад адкрытым небам) захоўваюцца самыя розныя экспанаты — ад твораў мастацтва і бюстаў славутых беларусаў да мэдальёнаў і газет эмігрантаў. Перад будынкам стаяць бюсты і барэльефы славутых беларусаў.
Бондаравай не спадабалася акурат вулічная экспазіцыя, якую яна назвала "русканенавісніцкай і пранацысцкай". Жанчына напісала скаргу раённаму ідэолагу Уладзіміру Дзевяценю. Але ён, як заявіла прапагандыстка, "паставіў на паўзу"
Але дзякуючы супрацоўніцтву з уладамі, як кажа Бондарава, ёй удалося прыбраць партрэты паэткі Наталлі Арсенневай, братоў Івана і Антона Луцкевічаў (якіх яна чамусьці назвала фашыстамі), Кастуся Каліноўскага, дзеячоў БНР і БЦР.
На месца, дзе быў бюст паэткі Ларысы Геніюш, паставілі іншы — праўдападобна, Якуба Коласа. Таксама былі знішчаныя некалькі барэльефаў, а некаторыя, нібыта, "правераць гісторыкі".
За дапамогу Бондарава падзякавала старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Нацыянальнага сходу Алегу Белаконеву, падпалкоўніку КДБ у адстаўцы Емяльяну Ляпёшку, Аляксандру Плавінскаму, а таксама "неабыякавым жыхарам Старых Дарог і чыноўнікам, якія пажадалі застацца неназванымі".
![Знішчаны бюст Ларысы Геніюш, часова заменены на іншы / t.me/grodno_specnaz2 Знішчаны бюст Ларысы Геніюш, часова заменены на іншы / t.me/grodno_specnaz2](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/muzej-1611-2.jpg.webp?itok=qOS_V6r7)
Знішчаны бюст Ларысы Геніюш, часова заменены на іншы / t.me/grodno_specnaz2
![Знішчаны барэльеф Наталлі Арсенневай / t.me/grodno_specnaz2 Знішчаны барэльеф Наталлі Арсенневай / t.me/grodno_specnaz2](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/muzej-1611-3.jpg.webp?itok=iHQh1SCi)
Знішчаны барэльеф Наталлі Арсенневай / t.me/grodno_specnaz2
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.