Вы тут

У МУС патлумачылі праблемы з доступам да яго сэрвісаў анамальнай спёкай

Cерверы і спёка / pixabay.com

У МУС Беларусі патлумачылі праблемы з доступам да яго ведамственных інфармацыйных сэрвісаў, якія пачаліся 8 ліпеня, анамальнай спёкай. Але гэта адна з прычын, пра іншыя не паведамляецца.

Аднавіць працу сэрвісаў спадзяюцца на працягу тыдня, ідуць "планавыя прафілактычныя працы".

На мінулым тыдні ў МУС заявілі, што доступ да іх быў прыпынены "у сувязі з правядзеннем планавых прафілактычных работ на сетцы перадачы дадзеных". Гаворкі пра "анамальную спёку" не было. Яна, дарэчы, будзе панаваць у Беларусі на гэтым тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.