У Мoby — новы сінгл “A Case For Shame” (слухаць)

Альбом “Innocents” — гэта вынік плённага супрацоўніцтва гуру электронікі з шэрагам музыкаў.
 
У свежым сингле “A Case For Shame” засвяціліся англа-канадцы Cold Specks. Пачуць іх можна ў яшчэ адной кампазіцыі будучага альбома. Таксама пласцінка будзе ўтрымліваць калабарацыі з Дэміанам Джурада (Damien Jurado), Уэйнам Койнам (Wayne Coyne), Скілар Грэй (Skylar Grey), Ін’ян Басэ (Inyang Bassey) і Маркам Ланеганам (Mark Lanegan).
 
Генеральным прадзюсарам лонгплэя стаў Mark “Spike” Stent, вядомы па працы з U2, Muse, Massive Attack і Мадоннай.
 
“Большую частку часу я баўлю адзін ў студыі, таму прыцягненне іншых музыкаў да запісу “Innocents” было сапраўды выдатнай ідэяй”, — кажа Мобі ў прэс-рэлізе. Музыка таксама прызнаецца, што супрацоўніцтва не толькі дазволіла зрабіць запісы, якімі ён вельмі ганарыцца, але і дало яму магчымасць адчуць уяўнасць сацыяльнага жыцця. 
 
Ніжэй можна паслухаць сінгл “A Case For Shame” і пабачыць трэк-ліст альбома “Innocents”. Сам дыск выйдзе 1 кастрычніка на ўласным лэйбле музыкі Little Idiot.
 
Нагадаем, папярэдні альбом музыкі “Destroyed” выйшаў у 2011 годзе.
 

"Innocents": 

 

1. Everything That Rises

2. A Case For Shame (ft. Cold Specks)

3. Almost Home (ft. Damien Jurado)

4. Going Wrong

5. The Perfect Life (ft. Wayne Coyne)

6. The Last Day (ft. Skylar Grey)

7. Don't Love Me (ft. Inyang Bassey)

8. A Long Time

9. Saints

10. Tell Me (ft. Cold Specks)

11. The Lonely Night (ft. Mark Lanegan)

12. The Dogs

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі