У Мінску з'явяцца зоны, дзе забароняць ездзіць на электрасамакатах

Часта шэрынгавымі сервісамі карыстаюцца непаўналетнія, а хтосьці катаецца не адзін

Часта шэрынгавымі сервісамі карыстаюцца непаўналетнія, а хтосьці катаецца не адзін / sb.by

У Мінску з'явяцца зоны, дзе забароняць ездзіць на электрасамакатах. А на некаторых участках таксама абмяжуюць хуткасць. Пра гэта было аб'яўлена па выніках чарговай сустрэчы чыноўнікаў Мінгарвыканкама і аператараў СПМ (сродкаў персанальнай мабільнасці). Абмяркоўваліся пытанні бяспекі (бяспечнага праезду пешаходных зон і скрыжаванняў).

Справа ў тым, што ў сталіцы стала зашмат здарэнняў з удзелам самакатчыкаў (у студзені-красавіку было 8 ДТЗ, а летась за той жа перыяд толькі 1). Часта шэрынгавымі сервісамі карыстаюцца непаўналетнія, хтосьці катаецца не адзін (адна з кампаній нядаўна стала адсочваць такія факты пры дапамозе штучнага інтэлекту). На нарадзе ўздымалася пытанне ўкаранення практыкі блакавання карыстальнікаў, якія парушаюць правілы карыстання СПМ.

Зоны забароны і абмежавання хуткасці будуць вызначацца "пры ўзаемадзеянні адміністрацый раёнаў сталіцы і аператараў СПМ". Будзе ўзмоцнена "тлумачальная праца з установамі адукацыі, законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў і непасрэдна навучэнцамі".

У Мінску з'явяцца зоны, дзе забароняць ездзіць на электрасамакатах
t.me/minskiygorispolkom/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі