У Мінску зноў рыхтуецца "Кліп-марафон"

Беларускія кліпмэйкеры збіраюцца адзначыць 20-гадовы юбілей Партыі БНФ фэстам кліпаў. 28 снежня ў офісе Партыі БНФ будуць паказаныя лепшыя кліпы 2007—2008 гадоў. Таксама плануецца прэзентацыя DVD-анталогіі беларускага музычнага відэа 1988—2007 гадоў. Гэта другая спроба правесці "Кліп-марафон". Клуб "Акварыўм", дзе 14 снежня мусіла адбыцца мерапрыемства, тэрмінова зачыніўся на рамонт. Акурат у той дзень у клубе павінна была прайсці закрытая вечарына з нагоды першай гадавіны працы тэлеканалу "Белсат".

На суд гледачоў будзе прадстаўлена больш за 30 беларускамоўных кліпаў, створаных на працягу 2007—2008 гадоў. Можна будзе пабачыць і пачуць творы такіх гуртоў, як "Крамбамбуля", ZET, "Крама", "Палац", B.N., IQ48, Mauzer, Partyzone, Tarpach, Neuro Dubel і інш.

Гледачы абяруць лепшыя кліпы ў кожнай з намінацый: "Чорна-белае кіно", "Анімацыя", "Традыцыі і сучаснасць", "Лірыка", "Цяжкая музыка" і інш. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі