У Мінску зноў прайшлі затрыманні

У Мінску зноў прайшлі затрыманні

Увечары 15 ліпеня ў Мінску зноў прайшлі затрыманні. АМАПаўцы затрымлівалі людзей у раёне вуліц Мяснікова, Нямігі. Там у ачапленні стаялі ўнутраныя войскі.

У сераду людзі падавалі ў ЦВК скаргі на парушэнне сваіх правоў пры нерэгістрацыі альтэрнатыўных кандыдатаў — Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Утварылася вялізная чарга. Пасля 19-й гадзіны, калі працоўны час камісіі скончыўся, людзі спрабавалі пайсці да будынка Галоўпаштамту, каб адправіць скаргі па пошце. Але паштамт закрыўся раней часу, падыходы да яго заблакаваў АМАП.

На плошчы Незалежнасці прысутнічаў начальнік сталічнага АМАПу Дзмітрый Балаба. У цэнтры горада з'явіліся аўтазакі. Каля гатэля "Мінск" затрымалі раварыста.

Зноў часова былі закрытыя станцыі метро "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі".

Каля чыгуначнага вакзала стаялі аўтазакі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 14 ліпеня ў Мінску адбыліся мірныя акцыі пратэсту, у якіх удзельнічалі тысячы людзей. Сотні чалавек былі затрыманы.

У Мінску зноў прайшлі затрыманні
Аўтазакі каля чыгуначнага вакзала
У Мінску зноў прайшлі затрыманні
Байцы ўнутраных войск на Мяснікова / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі