У Мінску знішчылі крыж, усталяваны ў памяць забітага нацыстамі ксяндза
![Крыж каля касцёла, 2019 год / catholic.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2019-04-17-kr-shl-000122222222.jpg.webp?itok=FlcA2091)
Крыж каля касцёла, 2019 год / catholic.by
У Мінску знішчылі крыж, усталяваны каля мінскага касцёла святога Роха ў памяць забітага нацыстамі беларускага ксяндза, грамадскага дзеяча і палітыка Вінцэнта Гадлеўскага (1888 — 1942). Пра праведзеную акцыю далі справаздачы прапагандысты. Яны сцвярджаюць, што ў гэтым выпадку адзначыліся члены нядаўна перарэгістраванай у РБ Камуністычнай партыі.
Прапагандысты называюць ксяндза Гадлеўскага "нацыстам" і "калабарантам". Пры гэтым не згадваецца, што ён быў арганізатарам беларускага нацыянальнага антынацысцкага руху Супраціву. 24 снежня 1942-га ў Мінску яго затрымалі супрацоўнікі СД і расстралялі ў канцлагеры Трасцянец. 15 гадоў таму грамадскімі актывістамі ва ўрочышчы Благоўшчына быў усталяваны крыж у памяць пра Вінцэнта Гадлеўскага. У далейшым улады яго адтуль прыбралі і перадалі каталікам, так ён з'явіўся каля касцёла святога Роха. Вясной 2019-га крыж блаславіў вікарны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Прапагандысты ў Беларусі шалеюць, ініцыююць знішчэнне помнікаў беларускім нацыянальным дзеячам. Вясной у Зэльве знеслі помнік паэтцы Ларысе Геніюш.
![У Мінску знішчылі крыж, усталяваны ў памяць забітага нацыстамі ксяндза](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2019-04-17-kr-shl-0002.jpg.webp?itok=pexJSSSS)
![У Мінску знішчылі крыж, усталяваны ў памяць забітага нацыстамі ксяндза](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2019-04-17-kr-shl-0005.jpg.webp?itok=PFqs0-wo)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.