У Мінску зніліся цэны на жытло

Кошты на другасным рынку жытла ў Мінску знізіліся. Паводле звестак тэлерадыёкампаніі "Мір", цяпер яны складаюць каля 1700 долараў за квадратны метр. Нагадаем, што паўгода таму кошты дасягнулі рэкорднай для краіны вышыні - больш за дзве тысяч долараў за квадратны метр. Сённяшняе зніжэнне эксперты звязваюць толькі з сезоннай зменай попыту. Ажыятаж і ранейшыя кошты вернуцца пасля заканчэння курортнага сезону.

Па словах намесніка дырэктара агенцтва нерухомасці Анатоля Звездзіна, з восені пойдзе плаўнае сярэднестатыстычнае гадавое падвышэнне коштаў у памерах да 15% у год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі