У Мінску знайшлі павешаным польскага дэзерціра Эміля Чэчку

У Мінску знайшлі павешаным польскага дэзерціра Эміля Чэчку

Польскага дэзерціра Эміля Чэчку знайшлі павешаным у Мінску, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта РБ. Роўна тры месяцы таму, у разгар мігранцкага крызісу, Чэчка перабег на беларускі бок мяжы. У Беларусі ён зрабіў некалькі фантастычных заяваў пра забойствы соцень мігрантаў польскімі вайскоўцамі. Іх шырока тыражавала беларуская прапаганда.

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак распавёў, што ў Чэчкі "былі сур'ёзныя праблемы з законам". Ён быў затрыманы за кіраванне ў нецвярозым стане. Акрамя таго, супраць яго вялася крымінальная справа за збіццё маці.

Следчыя высвятляюць абставіны смерці паляка, прызначаны экспертызы. Адзначаецца, што яго знайшлі "па месцы жыхарства". СК не выключае "гвалтоўны характар смерці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі