У Мінску зладзілі велапарад для дзяўчат і абралі “Веламіс”

У Мінску зладзілі велапарад для дзяўчат і абралі “Веламіс”

У Мінску сёння правялі велапарад для дзяўчат і абралі “Веламіс”. Як паведамляе TUT.by, сёлетняя імпрэза сабрала каля 1000 удзельніц, якія апрануліся ў стылі “роварнага шыку” і змагаліся за перамогу ў розных намінацыях.

Спачатку адбыўся велазаезд ад ГЗЦ Galleria Minsk да ГЦ “Замак” і назад. Пасля велазаеда каля 200 удзельніц зарэгістраваліся непасрэдна на конкурсы. Дзяўчаты мусілі паказаць уменне танчыць на ровары, круціць педалі велатрэнажора і прайсці па “чырвонай дарожцы” разам з роварам.

Першае месца дасталася Кацярыне Шанталь, другое — Аксане Гайтулінай, трэцяе —  Паліне Маханавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі