У Мінску заявілі пра парушэнні ў выкарыстанні бюджэтных сродкаў саюзнай дзяржавы

У Мінску заявілі пра парушэнні ў выкарыстанні бюджэтных сродкаў саюзнай дзяржавы

У Мінску заявілі пра парушэнні ў выкарыстанні бюджэтных сродкаў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Іх фіксуюць і беларускія кантралёры, і расійскія. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Камітэта дзяржкантроля Беларусі Васіль Герасімаў. Паводле яго слоў, фіксуюцца "асобныя факты", інфармуе ria.ru.

"Даводзіцца канстатаваць, што выдаткаваныя сродкі выкарыстоўваюцца пакуль не ў поўным аб'ёме", — гаворыць Герасімаў. Ён прапанаваў абмеркаваць гэтую і іншыя праблемы, прыняць рашэнні па павышэнні эфектыўнасці "усіх стадый бюджэтнага працэсу".

У сераду ў Мінску праходзіць сумеснае пасяджэнне калегій Камітэта дзяржкантроля Беларусі і Лічыльнай палаты Расіі. На ім было агучана, што і наша краіна, і Расійская Федэрацыя цалкам выконваюць свае абавязацельствы па пералічванні грошай у бюджэт саюзнай дзяржавы.

"Галоўнай задачай з'яўляецца забеспячэнне мэтавага эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў", — падкрэсліў намеснік старшыні Камітэта дзяржкантроля Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі