У Мінску завяршылі працу падгрупы па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу

Тэматычныя падгрупы кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне завяршылі працу ў Мінску, паведамляе РИА "Новости" са спасылкай на беларускі МЗС. Паседжанні груп праходзілі ў “Прэзідэнт-гатэлі”. Перамовы прайшлі ў трох з чатырох падгруп – па палітычных, эканамічных і гуманітарных пытаннях. Падгрупа ў пытаннях бяспекі ў аўторак не збіралася.

Папярэдняе паседжанне трохбаковай кантактнай групы і яе працоўных падгруп прайшло ў Мінску тыдзень таму. Тады дасягнулі дамоўленасцяў пра адвод узбраенняў калібрам меней за 100 міліметраў.

Тым часам пачала сваю працу сама трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні крызісу на ўсходзе Украіны, паведамляе БелаПАН. Паседжанне праходзіць у закрытым рэжыме, пакуль невядома, хто прадстаўляе на ім АБСЕ. Раней паведамлялася, што ў паседжанні ўпершыню прыме ўдзел новы прадстаўнік АБСЕ — аўстрыйскі дыпламат Марцін Сайдзік, прызначаны на гэтую пасаду замест Хайдзі Тальявіні, якая пайшла ў адстаўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі