У Мінску завяршылася эпідэмія грыпу

Мінскія медыкі аб’явілі аб завяршэнні эпідэміі грыпу ў сталіцы. Гэта звязана з заканчэннем эпідэмічнага ўздыму захворвання.
Як распавяла Еўрарадыё кіраўнік супрацьэпідэмічнага аддзялення Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Крэтава, усяго за 4 тыдні эпідэміі на грып і ВРВІ перахварэла 171,5 тысяча чалавек. Гэта амаль столькі ж, як і ў мінулым годзе.

“Захварэла 9,5% насельніцтва Мінска. Летась было 8,8%. Сярод захварэлых сёлета 46% гэта дзеці. У мінулым годзе было 37,5% хворых дзяцей”.

Па словах Крэтавай, падчас сёлетняй эпідэміі было шпіталізавана 1.448 чалавек, сярод якіх 90% — дзеці да 14 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі