Вы тут

Журналіст і айцішнік Мікалай Янкойць аштрафаваны на 2900 рублёў

Мікалай Янкойць / extrareality.by

У Мінску ў пятніцу судзілі журналіста, айцішніка, рэдактара Яндэкс.Музыкі Мікалая Янкойця. Як паведамляе тэлеграм-канал @by_culture, затрымалі яго 15 верасня. Ён знаходзіўся на Акрэсціна.

Янкойця аштрафавалі на 2900 рублёў за "непадпарадкаванне міліцыянеру". Высветлілася, што дома ў яго прайшоў ператрус, але "нічога не знайшлі". Адміністрацыйную справу разглядаў суд Партызанскага раёна, суддзя — Міхаіл Макарэвіч.

Мікалая Янкойця ўжо затрымлівалі 4 кастрычніка 2020-га на Маршы вызвалення палітзняволеных у Мінску. Тады яго таксама аштрафавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.