Вы тут

У Мінску затрыманы яшчэ адзін сябра Каардынацыйнай рады

Мікалай Шыбека / t.me/viasna96​

У Мінску затрыманы сябра Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі Мікалай Шыбека, паведамляюць праваабаронцы.

Дома ў Шыбекі прайшоў ператрус, падчас якога канфіскавалі ноўтбук і тэлефоны. Па словах яго дзяўчыны, цяпер Мікалай дастаўлены ў КДБ. 

Каардынацыйную раду стварылі пасля выбараў прыхільнікі кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Рада заклікала да шырокага грамадскага дыялогу, у тым ліку правядзення паўторных прэзідэнцкіх выбараў. Беларускія ўлады прызналі яе неканстытуцыйнай.

У жніўні мінулага года Генпракуратура распачала крымінальную справу ў сувязі са стварэннем Каардынацыйнай рады. У верасні 2021 года сябры прэзідыума КР Максім Знак і Марыя Калеснікава былі асуджаныя на 10 і 11 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.