У Мінску затрыманы лідэр РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка

Лідэр РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Гэта адбылося 10 студзеня каля 17.30 у раёне плошчы Незалежнасці ў Мінску пасля завяршэння несанкцыянаванай акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў.
Як паведаміў Шумчанка, яго вязуць у Маскоўскае РУУС. Паводле розных ацэнак, у акцыі пратэсту ўзялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі