У Мінску затрымалі грамадзяніна ЗША

У Мінску затрымалі грамадзяніна ЗША

15 ліпеня ў розных гарадах Беларусі затрымалі каля 30 чалавек, падлічыў праваабарончы сайт "Вясна". 

У Мінску затрымалі 19 чалавек. Сярод затрыманых былі і журналісты Антон Трафімовіч з Радыё "Свабода" (яму пры затрыманні разбілі нос) і Віялета Саўчыц з БелаПАН. Таксама міліцыянты затрымалі грамадзяніна ЗША Алега Мікалайчука

Удзень 15 ліпеня мінчукі сталі ў даўжэзную чаргу, каб перадаць у Цэнтрвыбаркам свае скаргі на нерэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. ЦВК працаваў да 19-й гадзіны, пасля чаго людзі пайшлі на галоўпаштамт — адправіць скаргі лістамі. Аднак паштамт зачынілі, міліцыя перакрыла праход да яго, а потым пачаліся затрыманні. 

Таксама 9 чалавек затрымалі ў Барысаве і аднаго ў Гродне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі