У Мінску затрымалі буйнога наркапастаўшчыка какаіну

Як паведамляе interfax.by са спасылкай на намесніка пракурора Савецкага раёна Мінска Аляксандра Кулакоўскага, сёлета ў студзені пракуратура аднаго з гарадоў Галандыі выдала ордар на арышт грамадзяніна. Яго падазраюць ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, якая пастаўляла какаін. Мужчына знік, калі праваахоўнікі затрымалі больш за 500 кг какаіну, пастаўленых з Паўднёвай Амерыкі ў Галандыю. На яго арышт быў выдадзены еўрапейскі ордар. Затрымалі галандца па месцы жыхарства ў Мінску.



Як кажуць праваахоўнікі, грамадзянін Галандыі быў жанаты з беларускай грамадзянкай, мае від на жыхарства ў нашай краіне. Пасля таго як яго беларуская жонка памерла ў Галандыі, ён з двума дзецьмі прыехаў у Беларусь і пасяліўся ў цешчы ў Мінску.



Затрыманага галандца змясцілі ў следчы ізалятар, рыхтуецца яго экстрадыцыя.



Фота — mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі