У Мінску затрымалі актывіста Максіма Вінярскага

У Мінску затрымалі актывіста Максіма Вінярскага

У Мінску затрымалі апазіцыйнага актывіста Максіма Вінярскага,  паведамляе Радыё Свабода

Сваякам актывіста пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў мінскім ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Мяркуецца, што затрыманне магло адбыцца ўвечары 5 красавіка. Вядомы актывіст Леанід Кулакоў сказаў, што бачыўся з Вінярскім увечары ў пятніцу. Той набыў лампадку і планаваў пайсці ў нядзелю да кафедральнага сабора на малітву за Курапаты.

У пятніцу была таксама затрыманая актывістка Вольга Нікалайчык. Паўторна затрымалі Паўла Севярынца і Ніну Багінскую.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі