У Мінску затрымалі адміністратараў некаторых Telegram-чатаў

У Мінску затрымалі адміністратараў некаторых Telegram-чатаў

2 сакавіка з'явіліся паведамленні, што ў Мінску затрымалі некаторых адміністратараў мікрараённых і профільных Telegram-чатаў. 

Як даведалася "Наша Ніва", затрыманні адбыліся на Каменнай Горцы, на вуліцы Матусевіча, у Першамайскім раёне. Таксама затрыманыя адміны студэнцкага прафсаюзнага чата.

Ад канала "Вольны прафсаюз БДУ" сталі масава адпісвацца людзі: колькасць падпісчыкаў скарацілася з 500 да 7. У каментары TUT.by адзін з актывістаў Свабоднага прафсаюза расказаў, што зранку з інтэрната забралі двух студэнтаў — Аляксандра Паршанкова і яго суседа па пакоі Аляксея. Затрыманні праводзіў ГУБАЗіК. Аляксандра ўжо адпусцілі. Дзе знаходзіцца Аляксей, пакуль невядома. 

Як правіла, на затрыманых адмінаў ТГ-каналаў складаюць пратаколы альбо за парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў альбо за дробнае хуліганства. Бываюць выпадкі пратаколаў за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі і нават крымінальнаая справа за абразу прадстаўніка ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі