У Мінску за месяц адправілі 4000 "лістоў шчасця" за няправільную паркоўку

У Мінску за месяц адправілі 4000 "лістоў шчасця" за няправільную паркоўку

У Мінску за апошні месяц кіроўцам адправілі 4000 "лістоў шчасця" за няправільную паркоўку. Парушэнні былі выяўленыя з дапамогай фотафіксацыі. Пра гэта ў сераду дэпутатам Палаты прадстаўнікоў паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Цагельнік. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень у сталіцы для паловы аўтамабіляў не хапае парковачных месцаў. З-за гэтага іх паркуюць уздоўж дарог, у дварах жылых дамоў і ў іншых непрызначаных для гэтага месцах.

Дэпутаты прапанавалі больш актыўна штрафаваць кіроўцаў за няправільную паркоўку і эвакуяваць аўтамабілі. На іх думку, гэта прымусіць больш актыўна карыстацца паркінгамі, платнымі стаянкамі і г. д. Цагельнік з гэтым не згодны. У ДАІ пра праблему ведаюць, але аштрафаваць усіх, хто няправільна паркуецца, няма тэхнічнай магчымасці. Да таго ж, калі пачаць усіх іх штрафаваць, у Мінску ўзнікне "незадавальненне і сацыяльная напружанасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі