У Мінску з-за пратэсту людзей зацягваецца будаўніцтва новых станцый метро

Будаўніцтва трох новых станцый Мінскага метрапалітэна - "Грушаўка", "Міхалава" і "Пятроўшчына", якія працягнуць першую лінію метро далей станцыі "Інстытут культуры", - зацягваецца. Жыхары некаторых дамоў, якія аказаліся на тэрыторыі будаўніцтва, выступаюць супраць зносу іх дамоў і не хочуць пераязджаць у кватэры, якія ім прадастаўляюцца. У судзе ўжо разглядаецца 14 падобных спраў.  Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", на цяперашні час знесеныя толькі 55 з запланаваных 75 дамоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі