У Мінску выставілі на продаж Чыжоўскі рынак

У Мінску выставілі на продаж Чыжоўскі рынак

Сталічны Чыжоўскі рынак выставілі на продаж. Аўкцыён па яго рэалізацыі адбудзецца 26 студзеня ў Мінску, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскі гарадскі тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці. Арганізатар аўкцыёну — Мінгарвыканкам.

Пачатковы кошт рынка складае амаль 16 мільярдаў рублёў. Інвестару ставяць умовай пабудаваць на аб’екце ўніверсальны рынак з месцамі для продажу сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай грамадзянамі на прысядзібных участках (не меней за 80 месцаў), а таксама пляцоўкі для рэалізацыі сельгаспрадукцыі з машын (не меней за 30 машына-месцаў).

Таксама інвестары ставяць іншыя жорсткія ўмовы: пачаць будаўніцтва праз паўгода пасля набыцця аб’екта, захаваць працоўныя месцы на тры гады і пагасіць крэдыторскую запазычанасць рынка. За невыкананне пакупніком любой з умоваў продажу прадпрыемства як маёмаснага комплексу прадугледжваецца штраф у памер 1% ад кошту продажу.  

Фота: blizko.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі