У Мінску выпусцілі прэзерватывы з брэндам Еўрагульняў
Беларускі брэнд прэзерватываў INDIGO стаў афіцыйным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
Беларускі брэнд прэзерватываў INDIGO стаў афіцыйным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, піша by.tribuna.com.
Кампанія ўжо выпусціла лімітаваную партыю прэзерватываў з лагатыпам Гульняў. Гэтая партыя ўжо трапіла ў продаж.
Таксама прэзерватывы INDIGO будуць прадастаўленыя ўсім дэлегацыям і ўдзельнікам II Еўрагульняў.
Другія Еўрагульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.
Фота: by.tribuna.com