У Мінску ў тэраабарону прызавуць больш за 300 чалавек

Раней праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны прайшлі ў рэгіёнах / @modmilby​
Раней праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны прайшлі ў рэгіёнах / @modmilby​

У Мінску з 9 жніўня пачынаецца прызыў у тэрытарыяльную абарону, паведамілі ў прэс-службе ваеннага ведамства Беларусі. З запасу на ваенныя зборы плануецца заклікаць больш за 300 ваеннаабавязаных. 

"Сёння мэру горада Мінска пастаўленая задача на фарміраванне тэрытарыяльных войскаў трох раёнаў (Савецкі, Першамайскі і Цэнтральны раёны) з прызывам больш за 300 ваеннаабавязаных", — заявіў начальнік Генштаба Узброеных сілаў — першы намеснік міністра абароны, генерал-маёр Віктар Гулевіч.

Паводле яго словаў, падчас праверкі асабісты склад тэрытарыяльных войскаў павінен будзе аднавіць навыкі валодання зброяй і тэхнікай, успомніць функцыянальныя абавязкі і падрыхтавацца да выканання задач, у тым ліку сумесна з органамі ўнутраных спраў.

Завершыцца праверка вучэннем — тэрытарыяльныя войскі павінны будуць выканаць задачы "па ахове і абароне аб'ектаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць горада, і забеспячэнні правапарадку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі