У Мінску ў рацэ патануў мужчына, цела не знайшлі
![У Мінску ў рацэ патануў мужчына, цела не знайшлі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/patanuu-1208.jpg.webp?itok=W54qDjEt)
У рацэ Лошыца ў Мінску патануў мужчына, паведамляе БЕЛТА.
Паводле інфармацыі МНС, здарэнне адбылося позна ўначы 11 жніўня. У 23:37 ім паведамілі, што мужчына тоне ў рацэ па вуліцы Казінца.
"Работнікамі МНС праводзіліся працы па пошуку патанулага грамадзяніна, асоба якога высвятляецца", — удакладняе прэс-служба ратавальнікаў.
Пакуль што патанулага знайсці не ўдалося. Пошукі працягваюцца 12 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.