У Мінску ў дзіцячы садок прыйшоў лось, праводзілі спецаперацыю (фота, відэа)

У Мінску ў дзіцячы садок прыйшоў лось, праводзілі спецаперацыю (фота, відэа)

У Мінску ў дзіцячы садок прыйшоў лось. Здарэнне адбылося раніцай 15 траўня ў Заводскім раёне ў раёне вуліцы Галадзеда. Ратавальнікі сігнал атрымалі каля 5:30 ад даішнікаў, якія першыя заўважылі жывёлу яшчэ па-за тэрыторыяй садка і адсочвалі яго перамяшчэнні.

Каля будынка дзіцячага садка ласю спадабалася і ён збіраўся там застацца. Давялося праводзіць цэлую спецаперацыю, на месца прыбылі супрацоўнікі некалькіх ведамстваў, у тым ліку Мінскай лесапаркавай гаспадаркі, "Фаўны горада". Жывёле ўвялі транквілізатар і завезлі на абследаванне. Пасля гэтага лася збіраліся вывезці з горада і адпусціць у лесе, інфармуе прэс-служба МНС. Аднак пасля стала вядома, што лось не выжыў — у яго былі цяжкія траўмы, відаць, ад патраплення пад машыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі